Беларускі палкоўнік расказаў пра паразу Расеі
10- 12.12.2024, 16:05
- 14,966
Лукашысты пачынаюць пераабувацца?
У эфіры беларускай дзяржаўнай ТВ прызналі, што Расея пацярпела паразу ў Сірыі.
Такім меркаваннем на АНТ падзяліўся намеснік начальніка факультэта Генштаба Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.
"Тое, што адбываецца сёння ў Сірыі, - безумоўна, гэта параза Расейскай Федэрацыі", - сказаў ён.
“Што тычыцца і лагістыкі, і перавозкі войскаў, узбраенняў праз чарнаморскія пралівы – усё гэта абцяжарана. Перавозкі сталі значна больш праблематычнымі для іх”, - адзначыў Багадзель.