26 студзеня 2025, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожнага пятага дарослага светлагорца запісалі ў «дармаеды»

8
Кожнага пятага дарослага светлагорца запісалі ў «дармаеды»

Дзевяць тысяч чалавек патрапілі ў базу.

У Светлагорскім раёне налічылі дзевяць тысяч чалавек, уключаных у базу «дармаедаў». Такую лічбу назвалі на пасяджэнні прэзідыума райсавета, піша газета «Светлагорскія навіны».

Як падлічыў «Флагшток», у базу «працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы» трапіў кожны пяты жыхар раёна працаздольнага ўзросту (больш за 21%). Усяго ў раёне жыве 75,8 тысячы чалавек. У працаздольным узросце з іх знаходзяцца 53,6% (звесткі за 2018 год) - гэта блізу 41 тысячы чалавек.

Пры гэтым сярод непрацоўных ёсць людзі з «паважнай прычынай» — напрыклад, інваліднасць або дэкрэтны адпачынак. Тады адсотак «дармаедаў» сярод рэальна працаздольных атрымліваецца яшчэ вышэйшы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках