26 студзеня 2025, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Лукашэнкі больш няма магчымасці сказаць «не»

12
«У Лукашэнкі больш няма магчымасці сказаць «не»
Фото: AFP

Масква ставіць яго перад фактам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Менску падпісалі міждзяржаўную дамову "аб гарантыях бяспекі". Што ў ёй змяшчаецца, дагэтуль незразумела: дакумент усё яшчэ не апублікаваны.

Экспэрт Фінскага інстытута міжнародных даследаванняў Рыгор Ніжнікаў у каментары для "Нямецкай хвалі" выказаў меркаванне, што такі важны дакумент застаецца неабнародаваны, бо яго пункты могуць быць невыгодныя для Беларусі.

Сітуацыя, падкрэслівае Ніжнікаў, наглядна дэманструе актуальнае становішча Лукашэнкі: ён больш не кантралюе сферу бяспекі Беларусі, а толькі выконвае ролю, адведзеную яму Масквой.

«На мой погляд, у Лукашэнкі больш няма магчымасці сказаць «не», Масква проста ставіць яго перад фактам, што яму неабходна зрабіць нейкія крокі. Калі раней ён мог выгрызаць сабе нейкія ўмовы ў перамовах з Пуціным, дадатковыя дамовы, то зараз яму кладуць дамову на стол, і ён яе падпісвае. Гэтая сітуацыя яшчэ раз паказвае, што ў Менска больш няма незалежнай палітыкі ў сферы абароны і бяспекі», - кажа экспэрт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках