13 студзеня 2025, панядзелак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: Расейцы марадзёрствуюць і жлукцяць у сірыйскім Тартусе

16
ГУВ: Расейцы марадзёрствуюць і жлукцяць у сірыйскім Тартусе

Вайскоўцы з РФ чакаюць эвакуацыю.

Расейскія вайскоўцы, якія пакідаюць базы ў аддаленых рэгіёнах Сірыі, сцягваюцца да марской базы ў Тартусе і авіябазе Хмеймім, рыхтуючыся да эвакуацыі. Пра гэта ў чацвер, 12 снежня, паведамляе Галоўная ўправа выведкі МА Украіны.

«Тыя расейцы, хто дабраўся да месцаў эвакуацыі, як правіла, жлукцяць і марадзёрствуюць у чаканні свайго рэйса. Паміж Хмеймімам і расейскімі аэрадромамі штодня курсуе па 4-5 ваенна-транспартныя самалёты», - адзначылі ў ГУВ МА.

Выведчыкі таксама паведамілі, што для перавозкі ўзбраення і тэхнікі з Сірыі ў порт Тартус накіраваны караблі "Іван Грэн" і "Аляксандр Атракоўскі". Цяпер яны знаходзяцца ў Нарвэжскім моры, а іх праход праз Ла-Манш запланаваны праз некалькі дзён.

Дадаткова ў сірыйскі порт рухаецца сухагруз Sparta з горада Балтыйск, а таксама судна Sparta II, якое выйшла з Санкт-Пецярбурга. Абодва судны будуць выкарыстоўвацца для транспартавання вайсковай тэхнікі з рэгіёну, дадалі ў ГУВ.

"Камандзір расейскім кантынгентам генерал-палкоўнік Аляксандр Чайка загадаў рамантаваць вывезеную з Сірыі вайсковую тэхніку", — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках