25 студзеня 2025, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыец Гукеш Дамараджу ў 18 гадоў стаў чэмпіёнам свету ў шахматах

6
Індыец Гукеш Дамараджу ў 18 гадоў стаў чэмпіёнам свету ў шахматах
ГУКЕШ ДАМАРАДЖУ

Ён стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў гісторыі FIDE.

Індыйскі грасмайстар Гукеш Дамараджу перамог кітайца Дын Ліжэня ў апошняй партыі матчу за сусветную шахматную карону і стаў 18-м чэмпіёнам свету.

Тытульны матч прайшоў у Сінгапуры.

Індыец, які перамог сёлета на турніры прэтэндэнтаў, перамог чорнымі фігурамі дзейнага чэмпіёна свету ў 14-й партыі.

Лік у супрацьстаянні стаў 7,5:6,5 на карысць 18-гадовага індыйца.

Дамараджу не стрымаў слёзаў пасля перамогі.

Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету FIDE – папярэднім самым маладым уладальнікам тытула быў Гары Каспараў, які ў 1985-м ва ўзросце 22 гадоў перамог Анатоля Карпава.

Дамараджу сёлета стаў самым маладым пераможцам турніру прэтэндэнтаў у гісторыі (яму было 17 гадоў) і перамог на Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў складзе каманды Індыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках