Трамп не выключыў вайну з Іранам
21- 12.12.2024, 19:04
- 5,804
У першы тэрмін ён праводзіў жорсткую палітыку ў дачыненні да Тэгерана.
Вайна ЗША з Іранам не выключаная, заявіў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле Time наконт прысуджэння часопісам палітыку звання чалавека года.
«Усё магчыма», – сказаў Трамп у адказ на адпаведнае пытанне, вытрымаўшы паўзу.
Трамп падчас свайго першага тэрміну выйшаў з ядзернай угоды з Ісламскай Рэспублікай: пагадненне паміж Іранам, ЗША, Расеяй, Кітаем, Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай абмяжоўвала ядзерную праграму Тэгерана ў абмен на зняцце эканамічных санкцый. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі ў снежні папярэдзіла, што Іран стаў бліжэй да стварэння ядзернай зброі.
The Wall Street Journal (WSJ) адзначала, што ў той час Трамп праводзіў стратэгію «максімальнага ціску» на Іран, спадзеючыся, што краіна спыніць фінансаванне і падрыхтоўку групаў, якія ЗША ўважае за тэрарыстычныя, і пачне выпраўляць сітуацыю ў галіне правоў чалавека. Паводле інфармацыі крыніцаў выдання, абраны прэзідэнт збіраецца прадаўжаць гэтую палітыку.