20 студзеня 2025, панядзелак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прадставіў новага камандзіра Сухапутнымі войскамі

2
Зяленскі прадставіў новага камандзіра Сухапутнымі войскамі
МІХАІЛ ДРАПАТЫ

Прэзідэнт Украіны правёў Стаўку ў Запарожжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 12 снежня, правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнага камандзіра. Сярод іншага, было абмеркаванае пытанне супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Facebook і Telegram.

«Я правёў пасяджэнне Стаўкі сёння менавіта тут, і перш за ўсё датычна СПА, стабілізацыі фронту, дасягнення нашых асноўных задачаў бяспекі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што Украіне патрэбны сапраўдны мір, таму неабходна быць сапраўды моцнымі. Таксама, паводле ягоных словаў, неабходна зрабіць усё, каб кожны дзень набліжаў Украіну да міру.

Кіраўнік дзяржавы ў ходзе візіту ў Запарожжа таксама прадставіў украінскім генералам новага камандзіра Сухапутных войскаў Міхаіла Драпатага.

«Я ўдзячны за давер узначальваць самы магутны, самы колькасны від УСУ. Са свайго боку я зраблю ўсё, каб від развіваўся, набываў неабходныя здольнасці і быў гатовы да ўсіх выклікаў, якія нас чакаюць у будучыні. Людзі, тэхналогіі як кіраўнічыя працэсы – мае прыярытэты дзейнасці», – адзначыў Драпаты.

У сваю чаргу кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што новаму камандзіру Сухапутных войскаў ужо далі дакладныя задачы і ён гатовы іх выконваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках