У Бярозе ўсталявалі скульптуру барона Мюнхгаўзена
15- 12.12.2024, 19:18
- 5,340
Фотафакт.
На ўездзе ў бярозаўскі парк-гатэль «32.05» на мінулыя выхадныя ўсталявалі 8-метровую скульптуру барона Мюнхгаўзена. Для памяншэння ветразнасці прыкладна палова скульптуры выкананая ў «ажурным стылі», г.зн. сабрана з металічных кольцаў, піша выданне «Першы».
Вядомы фантастычны персанаж стаў тварам парк-гатэля, назва якога расшыфроўваецца як «32-га траўня». Акрамя вялізнай скульптуры карцінамі з выявай Мюнхгаўзена шчодра ўпрыгожаныя сцены асноўнага гатэльнага будынка.
Скульптура выглядае рэальна велізарнай, на вялікім фота відаць, які маленькі ў параўнанні з ёй чалавек.
Тут жа, недалёка ад скульптуры, запрацаваў фуд-трак з шаўрмой. А сам парк-гатэль «32.05» пачаў працу восенню 2024 года. Там ёсць двухпавярховы цэнтральны будынак і шэсць асобных гасцявых дамоў, арганічна ўпісаных у прыроднае асяроддзе. Ёсць таксама вялікі парк з бярозаў, елак і туяў, у якіх жывуць нават вавёркі з совамі, а таксама азярцо з востравам.