У Беларусі – дэфіцыт бульбы
21- 12.12.2024, 19:32
- 8,532
Вываз з краіны клубняў абмежаваны мінімум на тры месяцы.
«Урад» Беларусі на тры месяцы забараніў вывозіць з краіны бульбу. Адпаведную пастанову сёння падпісаў прэм'ер-міністр Рэспублікі Раман Галоўчанка. У прэс-службе «савета міністраў» паведамілі, што зрабілі гэта для «забеспячэння ўнутранага рынку сельгаспрадукцыяй у міжсезонны перыяд».
Прасцей кажучы, урад Беларусі занепакоены, што нам з вамі не хопіць гэтай самай бульбы. Таму ў «саўміне» і пастанавілі ўвесці часовую забарону на яе вываз за мяжу. Дзейнічаць яна будзе як мінімум тры месяцы, заявілі ўлады.
Яны дадалі, што экспарт прадукцыі «незалежна ад краіны паходжання» будзе ажыццяўляцца паводле разавых ліцэнзіяў, якія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паабяцала выдаваць «на ўзгадненне» з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.
Пастанова пра магчымасць выдачы такой ліцэнзіі, паводле словаў ураду, будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі «зыходзячы з ацэнкі суадносінаў свабодных рэсурсаў» бульбы ў Беларусі і «патрэбы краіны ў ёй» на момант узгаднення.