Андрэя Шаўчэнку ўключылі ў Залу славы італьянскага «Мілана»
1- 12.12.2024, 20:42
- 2,892
Таксама прызнанне атрымалі яшчэ дзве легенды клуба.
Былы ўкраінскі футбаліст Андрэй Шаўчэнка афіцыйна ўвайшоў у Залу славы італьянскага «Мілана».
Разам з украінцам у Залу славы ўвайшлі нідэрландзец Марка бан Бастэн і італьянец Філіпа Індзагі.
«Гэтыя легендарныя гульцы былі абраныя шляхам галасавання заўзятараў усяго свету, адзначаючы іх надзвычайны ўнёсак у гісторыю клуба і каштоўнасці, якія яны прадстаўляюць як на полі, так і па-за ім.
Далучыўшыся да ганаровага віцэ-прэзідэнта «Мілана» Франка Барэзі, першага ўведзенага ў Залу славы, гэтыя культавыя форварды сімвалізуюць дасканаласць і неспагладны след, які яны пакінулі ў «Мілане». Кожны з іх выканаў ключавую ролю ў фармаванні спадчыны «расанеры», прадстаўляючы залатую эру трыумфаў і незабыўных момантаў», – гаворыцца ў паведамленні клуба.
Нагадаем, Андрэй Шаўчэнка правёў у складзе «Мілана» найлепшыя гады сваёй кар'еры. Разам з клубам ён перамог чэмпіянат Італіі-2003/04, Лігу чэмпіёнаў-2002/03, а таксама стаў уладальнікам «Залатога мяча» 2004 года.