26 студзеня 2025, Нядзеля, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачаўся моцны снегапад

6
У Менску пачаўся моцны снегапад

Магчымыя нават навальніцы.

У Менску пачаўся моцны снегапад, піша дзяржагенцтва «Менск-Навіны». На поўначы краіны адзначаецца інтэнсіўны ліўневы снег з падзеннем бачнасці да 200–900 м, шквалістым узмацненнем ветру да 15–16 м/с, адзначае тэлеграм-канал «Метэавайб».

У асобных раёнах не выключаныя нават навальніцы, бо вышыня франтальнай воблачнасці месцамі перавышае 8 км. Фронт рухаецца з хуткасцю 80 км/г.

На 12 снежня ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі – праз тое, што на асобных адрэзках дарог захаваецца галалёдзіца, магчымыя парывы ветру да 15–17 м/с.

У пятніцу, 13 снежня, узровень небяспекі стане аранжавым – ноччу і раніцай па ўсходняй палове краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.

Згодна з прагнозам, ноччу і раніцай пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаецца кароткачасовы снег і слабая завіруха. Днём пераважна без ападкаў.

На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні парывісты, ноччу і раніцай па ўсходняй палове краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4...-10°С, максімальная днём -1...-6°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

«Зімовы рэжым у РБ прадоўжыцца ўсяго пару дзён, у нядзелю чарговы атлантычны цыклон і зноў блізу 0°», – піша тэлеграм-канал nadvorie.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках