Нямеччына паставіла рэкорд спажывання электраэнэргіі з «зялёных» крыніцаў
17- 12.12.2024, 21:53
- 3,910
54%.
У Нямеччыне чакаюць, што сёлета дзель «зялёнай» электраэнэргіі ў валавым спажыванні электраэнэргіі вырасце да новага максімуму – 54%.
Як піша Spiegel, пра гэта паведамляе офіс Працоўнай групы ў статыстыцы аднаўляльнай энэргетыкі пры Федэральным агенцтве навакольнага асяроддзя (UBA).
54% – гэта на 1,5 адсоткавага пункта больш, чым летась, паведамляе офіс.
У 2023 годзе ўжо быў дасягнуты рэкордны паказнік 52,5%. Гэта азначала, што больш за палову спажывання электраэнэргіі ў Нямеччыне ўпершыню было пакрыта за кошт аднаўляльных крыніцаў энэргіі.
У 2022 годзе гэтая дзель усё яшчэ складала 46,3%.
Паводле звестак, чакаецца, што сёлета вытворчасць электраэнэргіі з аднаўляльных крыніцаў, перш за ўсё ветравой і сонечнай энэргіі, павялічыцца на чатыры адсоткавыя пункты да прыкладна 285 тэрават-гадзіну.
Канчатковыя звесткі на 2024 год установа падасць у сакавіку.