Bloomberg назваў самыя багатыя сем'і свету
12- 12.12.2024, 21:57
- 17,050
Арабскіх шэйхаў зрушылі з першага радка.
Уолтаны занялі першае месца ў штогадовым рэйтынгу Bloomberg найбагацейшых сем'яў свету. Іх сукупная маёмасць склала рэкордныя 432,4 мільярда даляраў.
Багацце сям'і Уолтанаў падсілкоўвае падаражэнне акцый Walmart, якія павялічылі багацце дынастыі сёлета на 172,7 мільярда даляраў.
Walmart з'яўляецца найбуйнейшым у выручцы раздробным прадаўцом – 648,1 мільярда даляраў за апошні фінансавы год ад больш чым 10600 крамаў па ўсім свеце. Уолтаны валодаюць прыкладна 46% кампаніі.
На другім месцы ў рэйтынгу Bloomberg дынастыя Аль Нахаян з Абу-Дабі. Яе багацце ацэньваецца на 323,9 млрд, асноўную частку багацця сям'я назапасіла дзякуючы нафтаваму бізнэсу. Летась яны былі лідарамі рэйтынгу.
Трэці радок заняла дынастыя шэйхаў і эміраў у Катары – Аль Тані. Кіраванне сям'і Аль Тані ў Катары пачалося ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Чальцы сям'і займаюць шматлікія палітычныя пасады і дамінуюць у мясцовай эканоміцы, валодаючы бізнэсам ад гатэляў да страхавальнікаў і падраднікаў. Яны таксама валодаюць каштоўнымі замежнымі актывамі, такімі як дамы ў лонданскім квартале Мэйфэр, конныя заводы і модны брэнд Valentino.