24 студзеня 2025, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ агучыў ваенна-палітычны план Пуціна на найбліжэйшыя месяцы

Палкоўнік УСУ агучыў ваенна-палітычны план Пуціна на найбліжэйшыя месяцы
РАМАН СВІТАН

У РФ будзе недастаткова сілаў і сродкаў, каб утрымаць контрнаступ Украіны.

З ваеннага гледзішча, спыняць баявыя дзеянні цяпер для Пуціна падобна да смерці. Лінія фронту занадта парэзаная, таму войску РФ неабходна яе выраўнаваць па межах Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама падысці з левага берагу да Аскола і Северскага Данца (развязаць пытанне з Ліманскім плацдармам), менавіта таму ў найбліжэйшыя два месяцы Пуцін кіне ўсе сілы, у тым ліку сірыйскія, на Данбас і Ліманскі кірунак.

Такое меркаванне выказаў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю Алесі Бацман, запіс якога можна паглядзець на канале YouTube.

«А вось далей у яго стаіць задача спыніць баявыя дзеянні, таму што любая сур'ёзная контратака пасля таго, як ён выдыхнецца, прывядзе да таго, што ягонае войска пабяжыць назад. У РФ будзе недастаткова сілаў і сродкаў каб утрымаць наш контрнаступ па нейкім кірунку», – адзначыў аналітык.

Зыходзячы з гэтага, найбліжэйшыя пару месяцаў Пуцін будзе рухацца і ціснуць па ўсіх пазіцыях, але разам з тым рыхтавацца да замарозкі баявых дзеянняў.

«Гэта так званы “Менск-3” ці “Стамбул-2”, але я называю гэта “Мюнхен-2”, – сказаў Світан. – Пуціну важная дамова менавіта таго ўзроўню, які быў у Гітлера з брытанцамі, італьянцамі і французамі, калі дзялілі Чэхію (вызначалі лёс Судэцкай вобласці), гэта значыць, яму патрэбная дамова з удзелам краінаў сучаснай Антанты. Да гэтага ён будзе імкнуцца ўсімі сіламі. Ён ужо ўключыў усе механізмы і не будзе адмаўляцца ад нейкага кантакту ў замарозцы, таму што яму вельмі важна перазарадзіцца».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках