«Першае, што адбудзецца – гэта бунт супраць Лукашэнкі і паўстанне»
45- 14.12.2024, 15:54
- 39,092
Людзі ненавідзяць дыктатара, і гэта ў Крамлі добра разумеюць.
Расейскі апазіцыянер і былы палкоўнік ФСБ Генадзь Гудкоў расказаў пра тое, чаму беларусы не ваююць ва Украіне.
– Беларусь не задзейнічаная ў вайне таму, што Лукашэнка не будзе кантраляваць краіну ў выпадку крытычнай сітуацыі, – заявіў Генадзь Гудкоў на канале «Мне таксама не падабаецца». – Яго не падтрымлівае народ, і гэта паказалі выбары 2020 года.
Таму калі беларусы ўступяць у вайну, першае, што можа адбыцца, гэта бунт супраць Лукашэнкі і нейкае паўстанне. Для Пуціна гэта небяспечна.
Думаю, яны так і дамовіліся адзін з адным. Беларусь стане добрай фабрыкай для вытворчасці дадатковага ўзбраення і боепрыпасаў, цудоўнай пляцоўкай для размяшчэння войскаў, для таго, каб пагражаць усялякай ядзернай зброяй.
Гэта лухта, вядома, што Пуцін дазволіць распараджацца расейскай зброяй Лукашэнку, але тым не менш у сэнсе пагрозаў гэта працуе.
Я не хачу прымяншаць ролі беларускага народа, але найперш яна ў тым, што людзі ненавідзяць Лукашэнку, і гэта ў Крамлі добра разумеюць.