3 студзеня 2025, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўспыхнула нафтабаза пад Смаленскам

11
У Расеі ўспыхнула нафтабаза пад Смаленскам

Расейцы заявілі аб траплянні БПЛА.

У Смаленскай вобласці РФ пасля начной атакі дронаў 31 снежня ўспыхнуў пажар на нафтабазе ў горадзе Ярцава.

Губернатар заклікаў расейцаў-панікёраў "захоўваць спакой".

Мясцовыя жыхары пасля чатырох раніцы паводле мясцовага часу заявілі, што ў Ярцаве атакаваная нафтабаза.

Кіраўнік Ярцаўскага раёна Раман Захараў пацвердзіў атаку на аб'ект паліўна-энэргетычнага комплексу, якая нібыта прывяла толькі да разліву паліва і ўзгарання паліўна-змазачных матэрыялаў.

"На месцы здарэння працуюць разлікі МПЗ і ліквідуюць адкрытае полымя. Прашу ўсіх захоўваць спакой і не паддавацца паніцы, знаходжуся на месцы", - выказаўся расейскі чыноўнік.

Са свайго боку губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін а 04:50 напісаў, што расейская супрацьпаветраная абарона адбіла атаку "ўкраінскіх БПЛА". Паводле ягоных слоў, "абломкі аднаго з дронаў упалі на тэрыторыі нафтабазы". Ён таксама запэўніваў расейцаў, вакол дамоў якіх разляталіся іскры, маўляў, праз пажар "пагрозы жылым аб'ектам няма".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках