Вайсковец РФ расстраляў групу салдат КНДР
11- 5.12.2024, 8:25
- 32,448
Белавусаву давялося апраўдвацца перад Кім Чэн Ынам.
У войскаў РФ не складаецца ўзаемадзеянне на фронце з паўночнакарэйскімі падраздзяленнямі.
Нядаўна ўспыхнуў гучны скандал з расстрэлам групы салдат з КНДР.
Пра гэта ў каментары рэсурсу «І Грянул Грэм» расказаў расейскі вайсковы экспэрт Юры Фёдараў, піша «Диалог.UA».
Паводле ягоных звестак, у афіцэра УС Расеі адбыўся бытавы канфлікт з паўночнакарэйцамі на рэлігійнай глебе. Па выніку ў КНДР з'ехалі тры «грузы 200».
«Адбыўся нейкі інцыдэнт, непрыемны як для аднаго, так і другога боку. Расейскі афіцэр расстраляў трох паўночнакарэйскіх салдат, якія абедалі, расклаўшы ежу на абразе… Ён зайшоў у хату, жудасна абурыўся і расстраляў паўночнакарэйцаў. Мабыць, быў нейкі скандал перад гэтым», - расказаў ваенны экспэрт.
Ён удакладніў, што гэты інцыдэнт стаў адной з тэм, якую міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў днямі абмяркоўваў з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам падчас паездкі ў Пхеньян. У цэлым, на думку Фёдарава, ёсць дакладныя прыкметы таго, што ў Расеі не ўсё добра складваецца з выкарыстаннем паўночнакарэйскіх войскаў на фронце.
«Вельмі шмат загадак. З аднаго боку, СМІ пішуць аб тым, што паўночнакарэйцы ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у Курскай вобласці. Аднак канкрэтных матэрыяльных сведчанняў гэтага няма. Няма палонных, трупаў… Нават у расейскіх вайсковых блогераў пра іх нічога няма, а звычайна яны такое пішуць… Неяк, відаць, не ўсё складваецца ўдала. Не выпрацаваны механізмы ўзаемадзеяння паміж паўночнакарэйскімі часцямі і расейскімі вайскоўцамі. Інакш былі б нейкія матэрыяльныя сведчанні таго, што паўночнакарэйскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у баях», - выказаў меркаванне ваенны экспэрт.