14 студзеня 2025, aўторак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі населены пункт на Данбасе

2
УСУ вызвалілі населены пункт на Данбасе

Узялі шмат палонных расейцаў.

Вайскоўцы 48-га асобнага штурмавага батальёна Узброеных сіл Украіны імя Номана Чэлебіджыхана выцеснілі расейскія сілы з вёскі Новы Комар у Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляюць аналітыкі DeepStatе са спасылкай на відэа байцоў батальёна.

Аналітыкі таксама адзначылі, што вораг панёс вялікія страты забітымі, многія ваяры УС РФ уцяклі. Таксама ва ўкраінскі палон патрапілі расейцы з 40-й асобнай брыгады марской пяхоты.

«Сяло ўдалося зачысціць дзякуючы ўдалым дзеянням штурмавой пяхоты 48 АШБ. Варта адзначыць таксама дастатковую колькасць разлікаў ФПВ, якія былі прыцягнуты да вызвалення вёскі», - дадалі ў DeepStaце.

На рэсурсе адзначаюць надзвычай дакладную працу дронаводаў.

«Сярод экіпажаў: ФПВ РУБпАК «Вірый» 241 апр Тро. Варта ўзгадаць і казакоў з 3 МБ 31 АМБр і танчык 23 АМБр», - распавялі аналітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках