Forbes: УСУ арганізавалі дзёрзкую танкавую контратаку каля Дар'іна ў Курскай вобласці
1- 5.12.2024, 9:50
- 10,148
“Пятля” для расейцаў каля Зялёнага Шляху зацягваецца.
У першых днях кастрычніка расейскае войска пачало свой контрнаступ на Куршчыне з мэтай выбіць УСУ з тэрыторыі РФ да кана 2024 года.
Неверагодна, але ўкраінскія брыгады на Куршчыне, якія саступаюць ва ўзбраенні, не проста трымаюцца - у сераду ім удалося арганізаваць контратаку, піша Forbes.
another destroyed BTR-D nearbyhttps://t.co/MwpeHJOaQf pic.twitter.com/GOLdTBvdTc
— imi (m) (@moklasen) December 4, 2024
Танкі мінімум трох падраздзяленняў (17-я, 21-я і 80-я брыгады) УСУ прасунуліся на паўднёвай ускраіне Дар'іна.
Хутчэй за ўсё, байцы з 21-й брыгады кінулі ў бой адзін са сваіх танкаў Leopard 2A6. Да іх далучыліся танкі "Т-64" і "Т-72" з 17-й механізаванай брыгады.
Адзін з варожых беспілотнікаў атакаваў Leopard 2A6. На кадрах можна ўбачыць, як байцы УСУ пакідаюць падпаленую машыну.
Байцы з 80-й брыгады здолелі падбіць адразу дзве варожыя бронемашыны БМД, якія маглі належаць 83-й дэсантнай брыгадзе.
Не зважаючы на сур'ёзныя страты, Пуцін адпраўляе штурмавыя групы адну за другой па дарозе праз Зялёны Шлях. Водныя перашкоды, якія працягнуліся паміж Дар'іна і Зялёным Шляхам, абмяжоўваюць прастору для манеўру варожых войскаў.
Калі ўкраінцы змогуць утрымаць Дар'іна, яны змогуць перакрыць другарадныя шляхі нападу для атакавалых ворагаў і далей накіраваць іх у зону паразы вакол Зялёнага Шляху.
Экспэрты кажуць, што галоўнае - не пераацаніць поспехі УСУ ў контратацы ў раёне Дар'іна. Не выключана, што ўкраінскія сілы рушылі наперад усяго на некалькі метраў і не замацаваліся на новых пазіцыях. Аднак самы галоўны плюс у тым, што УСУ не толькі абараняюцца, але і контратакуюць.
Перайшоўшы ў атаку, няхай нават ненадоўга і ў невялікіх маштабах, украінскія сілы кінулі чарговы выклік войску Пуціна.