26 студзеня 2025, Нядзеля, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нябензя прыдумаў новую абсурдную гісторыю пра ўкраінскую вёску

35
Нябензя прыдумаў новую абсурдную гісторыю пра ўкраінскую вёску

Прадстаўнік Расеі паводзіў сябе неадэкватна на пасяджэнні ААН.

Сталы прадстаўнік Расейскай Федэрацыі ў Радзе бяспекі ААН Васіль Нябензя прыдумаў новую гісторыю аб «украінскіх нацыстах».

Падчас пасяджэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, на якім абмяркоўваліся расейскія злачынствы супраць дзяцей ва Украіне, ён заявіў, што жыхары аднаго з украінскіх паселішчаў нібыта скардзіліся яму на бандэраўцаў:

«У звычайнай украінскай вёсцы, дзе ўсе жыхары гавораць на расейскай, а на заробкі ездзяць у Расею, селяць двух бандэраўцаў. Праз пяць гадоў усе падлеткі там становяцца бандэраўцамі і маршыруюць пад нацысцкімі сцягамі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках