Чаму ў некаторых новабудоўляў адзін адрас на дваіх?
2- 5.12.2024, 10:39
- 2,878
У Дзяржкаммаёмасці патлумачылі, дзе «схаваны сакрэт».
У Дзяржаўным камітэце маёмасці Беларусі патлумачылі, чаму некаторыя новабудоўлі дзеляць адзін адрас на дваіх. Высвятляецца, такое можна сустрэць не так ужо і рэдка, а ўвесь сакрэт "схаваны пад зямлёй".
Напрыклад, у Менску на адным і тым жа адрасе — вуліца Бялінскага, 52 — стаяць два шматпавярховікі, дзе жылыя дамы, фактычна, з'яўляюцца асобна пад'ездамі. Як такое магчыма? Рэч у тым, што гэтыя новабудоўлі аб'яднаны падземным паркінгам, куды можна патрапіць, калі спусціцца на ліфце.
«…Таму яны лічацца адзіным аб'ектам нерухомасці і, паводле зацверджаных нормаў, не могуць быць падзеленыя на розныя карпусы», - распавялі спецыялісты Нацыянальнага кадастравага агенцтва Беларусі.