Расейцы патанулі, спрабуючы высадзіцца на выспах Дняпра
5- 5.12.2024, 10:44
- 8,780
Расейскія марскія пяхотнікі патрапілі пад удар украінскага дрона.
Расейскія вайскоўцы са складу 61-й асобнай брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту РФ панеслі страты падчас няўдалай аперацыі на выспе Белагруды ў дэльце Дняпра.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ».
Паводле інфармацыі агента руху "АТЭШ", які знаходзіцца ў складзе 61-й асобнай брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту РФ, двое расейскіх салдат трапілі пад удар украінскага дрона, страцілі кантроль над гідрацыклам і патанулі.
“Такія выпадкі ў расейскіх войсках не рэдкасць. Прычына - дрэнная ці зусім адсутная падрыхтоўка і складаныя ўмовы мясцовасці, з якімі салдаты проста не здольныя справіцца”, - адзначылі партызаны.
Паведамляецца, што акрамя тэхнічных цяжкасцей маральны дух расейскіх акупантаў знаходзіцца на нізкім узроўні. Да таго ж, як адзначаюць партызаны, частка салдат РФ накіроўваецца на астравы ў якасці пакарання.
Рух "АТЭШ" паведамляе, што дэмаралізаваныя вайскоўцы расейскіх падраздзяленняў адчуваюць значныя цяжкасці пры выкананні аперацый, а падобныя няўдачы яшчэ больш зніжаюць іх баявую эфектыўнасць.
Таксама партызаны нагадалі, што ўся інфармацыя аб актыўнасці расейскіх войскаў перадаецца Сілам абароны Украіны для ўзмацнення супрацьдзеяння акупантам.