Пуцін і Лукашэнка правядуць сустрэчу ў Менску
21- 5.12.2024, 11:33
- 11,798
Кіраўнік Крамля ляціць у Беларусь.
Лукашэнка і Пуцін правядуць «асобную сустрэчу» ў Менску, куды расейскі лідар прыбудзе для ўдзелу ў пасяджэнні «вышэйшага дзяржсавета» так званай саюзнай дзяржавы 6 снежня, піша прэс-служба Крамля.
Дыктатары разгледзяць «ход саюзнага будаўніцтва і перспектывы далейшага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння».
«Плануецца прыняць шэраг канкрэтных пастаноў у пытаннях фармавання аб'яднанага рынку электрычнай энэргіі, супрацьдзеяння незаконнаму імпарту тавараў, увядзення адзіных правілаў у абароне правоў спажыўцоў і камфортных тарыфаў на паслугі сувязі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням умацавання агульнай абароннай прасторы Расеі і Беларусі», - удакладнілі ў прэс-службе Пуціна.