18 студзеня 2025, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крах сістэмы»: у Грузіі на знак пратэсту масава звальняюцца сілавікі

31
«Крах сістэмы»: у Грузіі на знак пратэсту масава звальняюцца сілавікі
Іраклій Шаішмелашвілі

Шэраг высокапастаўленых афіцэраў МУС сышлі у адстаўку.

Кіраўнік управы аператыўнага планавання дэпартамента асаблівых даручэнняў МУС Грузіі Іраклій Шаішмелашвілі падаў у адстаўку, піша newsgeorgia.ge.

Заяву аб сыходзе ён апублікаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Прычынай звальнення называюцца сямейныя абставіны. Публікацыю Шаімшелашвілі пазначыў смайлікамі са сцягамі Грузіі і Еўразвязу.

Дэпартамент, якім кіраваў Шаімшелашвілі, займаецца планаваннем непасрэдна разгонаў пратэстных акцый.

Пасля пастановы «Грузінскай мары» адмовіцца ад перамоў аб уступленні ў ЕЗ да 2028 года і пачатку маштабных пратэстаў, публічна аб адстаўцы абвясцілі ўжо некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў МУС.

Апазіцыйныя СМІ апісваюць падзеі, якія адбываюцца як «крах сістэмы». Былыя службоўцы МУС сцвярджаюць, што колькасць звольненых за апошнія дні ідзе ўжо на дзясяткі.

Экс-начальнік батумскай управы марской бяспекі берагавой аховы Гоча Берыдзэ піша ў сацсетцы, што разам з Шаішмелашвілі звольніліся чацвёра ягоных намеснікаў, а таксама 16 інструктараў-вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння, начальнік і 12 супрацоўнікаў службы псіхалагічнай падрыхтоўкі, а таксама ўся каманда аператараў вадамётаў – 16 чалавек.

TV Pirveli выказаў здагадку, што менавіта з гэтай прычыны ў апошнія дні пры разгоне акцый адбываліся памылкі. Напрыклад, камеры фіксавалі выпадкі, калі вадамёты накіроўвалі ў бок вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння. Таксама журналісты дапускаюць, што менавіта праз «распачаты бунт» уночы серады дэманстрантаў на Руставелі не разагналі ўпершыню за тыдзень.

У МУС Грузіі адстаўкі дагэтуль не каментавалі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках