14 студзеня 2025, aўторак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Латышонак: Лукашэнка разам з Расеяй баяцца спадчыны ВКЛ

6
Алег Латышонак: Лукашэнка разам з Расеяй баяцца спадчыны ВКЛ
Алег Латышонак

У Беластоку абмеркавалі агульную спадчыну Польшчы і яе ўсходніх суседзяў.

Гістарычны факультэт Універсітэта ў Беластоку і Цэнтр адукацыі настаўнікаў у Беластоку зладзілі семінар «Польшча і яе ўсходнія суседзі. Агульная спадчына – сіла ці слабасць?», перадае «Радыё Рацыя».

Перад беластоцкімі школьнікамі з дакладам «Пра што не хоча ўспамінаць прэзідэнт Лукашэнка?» выступіў прафесар Алег Латышонак, які агучыў выснову свайго выступу:

— Расейцы прысылаюць інструкцыі, як гэта мае выглядаць. Баяцца расейцы, баіцца таксама Лукашэнка. Эксперымент з тым, каб дазволіць ушанаванне памяці пра БНР, пра Кастуся Каліноўскага, прывёў да таго, што ў нейкі момант усё гэта спрычынілася да рэвалюцыі 2020 года. Так што для ўлады ясна: грамадства мае быць пазбаўлена гісторыі. Пры тым, безумоўна, застанецца толькі Вялікая Айчынная вайна і партызаншчына.

Адпаведна ўдзельнікі семінара «Польшча і яе ўсходнія суседзі. Агульная спадчына – сіла ці слабасць?» абмеркавалі таксама пытанні найноўшых польска-літоўскіх і польска-украінскіх адносін, а таксама асаблівасці сучаснай расейскіх прапагандысцкіх і дэзінфармацыйных кампаній. Прысутныя школьнікі змаглі задаць выступоўцам пытанні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках