19 студзеня 2025, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Войска РФ праваліла даручэнне Пуціна

2
Экспэрт: Войска РФ праваліла даручэнне Пуціна

Расейцы «затрымаліся» у Пакроўску.

Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін даручыў акупацыйным войскам краіны-агрэсара Расеі захапіць усе тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей да канца студзеня 2025 года.

Нягледзячы на тое, што тэмпы прасоўвання супраціўніка сапраўды паскорыліся, канвертаваць свае поспехі ў далейшыя ўдалыя крокі вораг не можа. Пра гэта "24 каналу" расказаў намеснік дырэктара Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Паводле ягоных слоў, акупацыйныя сілы РФ затрымаліся ў горадзе, бо камандаванне не накіравала туды дастатковай колькасці сіл, а УСУ выбралі правільную тактыку абароны.

«Пакуль украінскія войскі вядуць манеўраваную абарону ў раёне Курахава, у Пакроўску ўкраінскае войска вядзе пазіцыйную абарону, расейцы там затрымаліся. Усё залежыць ад якасці камандавання, каардынацыі сіл, планавання і рэалізацыі тактычных дзеянняў», - падкрэсліў ён.

Самусь адзначыў, што супраціўнік не мае магчымасці накіраваць на Пакроўск дадатковыя рэзервы, бо яны задзейнічаныя непасрэдна на расейскай тэрыторыі ў Курскай вобласці і на іншых адцінках украінскага фронту.

«Пакроўск расейцы да студзеня не возьмуць. Калі параўноўваць, што было вясной і зараз, акупанты не выканалі не тое каб стратэгічную задачу, а аператыўную. Усе адцінкі, якія расейцы захапілі, не перараслі ў якасць, фронт не пасыпаўся», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках