14 студзеня 2025, aўторак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотнік УСУ з Паўднёвай Карэі заклікаў салдат КНДР кінуць зброю

8
Добраахвотнік УСУ з Паўднёвай Карэі заклікаў салдат КНДР кінуць зброю

І здацца ў палон.

Добраахвотнік УСУ з Паўднёвай Карэі запісаў відэазварот да салдат КНДР, якія ваююць супраць Украіны на баку Расеі. Адпаведнае відэа ў сераду, 4 снежня, абнародаваў Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.

Вайсковец заклікаў паўночнакарэйскіх салдат зрабіць правільны выбар і здацца, каб мець шанец на выжыванне і свабоду, якую яны «ніколі не адчувалі». Ён заклікаў салдат абараніць свае сем'і і даць ім «жыццё ў спакоі і дастатку».

«Мы не проста прымем цябе, але і дапаможам пачаць новае жыццё. Тут цябе чакае падтрымка, праца, магчымасць жыць з годнасцю, і нават грошы, каб ты мог пачаць жыццё з чыстага ліста. Паглядзі праўдзе ў вочы: Кім Чэн Ын і яго сям'я даўно ўжо жывуць у раскошы, тады як твае браты цярпяць галечу», - сказаў вайсковец з Паўднёвай Карэі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках