24 студзеня 2025, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына засакрэціла інцыдэнт з абстрэлам Расеяй верталёта ў Балтыйскім моры

12
Нямеччына засакрэціла інцыдэнт з абстрэлам Расеяй верталёта ў Балтыйскім моры

РФ магла атакаваць нямецкі верталёт сігнальнымі набоямі.

Міністэрства абароны Нямеччына засакрэціла інцыдэнт з абстрэлам верталёта ў Балтыйскім моры. Раней паведамлялася, што вайсковае судна РФ магло атакаваць нямецкі верталёт сігнальнымі набоямі.

Пра гэта паведамляе Bild.

Партал Augen geradeaus удакладняе, што расейскі танкер, які накіроўваўся ў Сірыю, суправаджаўся расейскім вайсковым караблём Меркурый. Калі ж бартавы верталёт нямецкага фрэгата Nordrhein-Westfalen наблізіўся да ўзброенага расейскага атрада, з танкера былі зробленыя некалькі стрэлаў.

«Калі марскі верталёт SeaLion знаходзіўся на вышыні прыкладна 300 метраў і набліжаўся да танкера на адлегласць блізу 7 кіламетраў, з танкера былі зробленыя стрэлы светлавымі набоямі. Таксама з борта судна былі зробленыя стрэлы з кулямёта - у ваду», - гаворыцца ў паведамленні.

Нямецкі фрэгат Nordrhein-Westfalen, паводле звестак СМІ, стаў удзельнікам засакрэчанага інцыдэнту з расейскім бокам.

Міністэрства абароны Германіі адмовілася раскрываць дэталі, спасылаючыся на ваенную бяспеку, і класіфікавала тое, што здарылася, як «чырвоная справа», што паказвае на высокую ступень адчувальнасці інфармацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках