У Грузіі пратэставыя акцыі праходзяць адначасова ў Тбілісі, Кутаісі, Батумі і Зугдзідзі
2- 5.12.2024, 20:54
- 7,428
Удзельнікі мітынгаў выходзяць на абарону еўрапейскай будучыні краіны.
Пратэставыя акцыі адначасова праходзяць у гэтыя хвіліны ў Тбілісі, Кутаісі, Батумі і Зугдзідзі, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».
Удзельнікі мітынгаў гавораць, што выходзяць на абарону еўрапейскай будучыні краіны. Некаторыя больш канкрэтныя – яны патрабуюць адстаўкі ўраду Грузіі і прызначэння новых выбараў. Разам з усім гэтым пратэстоўцы заклікаюць да вызвалення іх аднадумцаў, затрыманых у папярэднія дні.
У Тбілісі дэманстранты ўжо перакрылі праспект Руставелі. Ля парламента Грузіі прадаўжаюць збірацца людзі. Акцыя праходзіць мірна. Як і ва ўсе папярэднія дні, на мітынгу няма ні сцэны, ні спікераў.
🇬🇪 Protest continues today on Rustaveli Avenue#GeorgiaProtests #Georgia #Tbilisi #TbilisiProtests pic.twitter.com/MPNrc5qwC0
— Tabula Media (@Tabula_Media) December 5, 2024
У Кутаісі сотні грамадзянаў сабраліся на цэнтральнай плошчы ля офіса губернатара Імэрэці. Цяпер там праходзіць канцэрт папулярнага сярод моладзі рок-гурту SKAZZ. Музыкі актыўна ўдзельнічаюць у праеўрапейскіх пратэстах.
Адначасова некалькі дзясяткаў жыхароў Кутаісі сабраліся ля офіса «Грузінскай мары» пад слоганам «Не гвалтоўнаму рэжыму». ТБ «Пірвелі» паведамляе, што паміж пратэстоўцамі і паліцыяй там адбылася сварка, некалькі чалавек супрацоўнікі МУС вывелі з тэрыторыі. Няясна, затрыманыя яны ці не.
У Батумі пратэстуюць ля будынка Канстытуцыйнага суда Грузіі, які некалькі дзён таму не прыняў да разгляду ў сутнасці пазовы прэзідэнткі Саламэ Зурабішвілі і апазіцыйных палітыкаў з патрабаваннем прызнаць парламенцкія выбары, якія адбыліся 26 кастрычніка, неканстытуцыйнымі.
У Зугдзідзі праводзяць шэсці са сцягамі Грузіі і ЕЗ па цэнтральных вуліцах, скандуючы «Сакартвэла».