Макрон прыняў адстаўку ўраду Францыі
1- 5.12.2024, 21:05
- 1,406
Вотум недаверу кабміну Мішэля Барнье быў прыняты 4 снежня.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыняў адстаўку ўраду пасля вотуму недаверу ад парламента краіны, паведаміў Елісейскі палац у сацсетцы X.
Вотум недаверу кабміну Мішэля Барнье быў прыняты 4 снежня. Падставай для вынясення вотуму недаверу сталі рознагалоссі паміж палітычнымі сіламі краіны, якія ўзніклі падчас узгаднення бюджэту на 2025 год.
«Мішэль Барнье разам з чальцамі ўраду забяспечвае развязанне актуальных справаў да прызначэння новага ўраду», – дадаецца ў паведамленні.
Кабмін Барнье быў сфармаваны толькі ў другой палове верасня. Макрону спатрэбілася амаль тры месяцы, каб выбраць новага кіраўніка ўраду пасля выбараў у Нацсход, паводле вынікаў якіх ніводнай з партый не ўдалося атрымаць большасць.
Новыя датэрміновыя парламенцкія выбары прэзідэнт, паводле Канстытуцыі Пятай рэспублікі, можа прызначыць толькі праз год пасля апошніх выбараў, якія адбыліся ў ліпені. Гэта другі такі выпадак з 1962 года, калі ў адстаўку быў выпраўлены ўрад Жоржа Пампіду.
Перад галасаваннем пра вотум Барнье заявіў, што праблемы, звязаныя з бюджэтным дэфіцытам, не знікнуць «чароўна» праз прыняцця дакумента і адстаўку ўраду. «Я не магу прыняць той факт, што інстытуцыйная дэстабілізацыя можа быць той мэтай, якая аб'яднае большасць дэпутатаў», – заўважыў прэм'ер, спрабуючы заклікаць апазіцыю адмовіцца ад пратэсту.