Маёмасць экс-«партманэта» Лукашэнкі працягваюць распрадаваць
- 6.12.2024, 14:38
- 3,832
На таргі выставілі яшчэ дзве запраўкі «Трайпл».
На сайце ЗАТ «Белрэалізацыя» з'явілася інфармацыю аб дзвюх АЗС, якія належаць кампаніі Юрыя Чыжа «Нафтахімтрэйдзінг». Таргі запланаваныя на 20 снежня. Раней на таргі былі выстаўленыя іншыя тры запраўкі.
Адна з аўтазаправак знаходзіцца ля вёскі Кулакоў Салігорскага раёна і зараз не працуе.
Хоць з вопісу і вынікае, што ўсё абсталяванне там захавалася, наколькі яно спраўнае і працаздольнае - вялікае пытанне. Стартавая цана - блізу 866 тысяч рублёў, а мінімальная - крыху меншая за 673,5 тысячы рублёў.
Другая АЗС ужо і не зусім АЗС. Там дэмантаванае ўсё абсталяванне, засталіся толькі будынак і падземныя рэзервуары з ачышчальнымі збудаваннямі. Гэта 92-і кіламетр трасы М-6.
Беларускі бізнэсовец Юры Чыж уважаўся за галоўнага «гаманца» Лукашэнкі, аднак у пэўны момант ён трапіў у няміласць.