Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў прыгарады Хомса: расейскія базы сёння могуць адрэзаць
- 6.12.2024, 14:47
- 17,014
![Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў прыгарады Хомса: расейскія базы сёння могуць адрэзаць](https://i.c97.org/ai/621625/aux-head-1733485608-20241206_homs_sir_360.jpg)
Войскі дыктатара амаль не супраціўляюцца.
Байцы сірыйскай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» сёння раніцай падышлі да стратэгічнага для рэжыму Башара Асада горада Хомса — трэцяга па велічыні ў краіне.
Як піша Anadolu са спасылкай на крыніцы, паўстанцы пачалі ўжо ўваходзіць у прыгарады.
Хомс - стратэгічна важная правінцыя, якая служыць брамай у сталіцу Дамаск. Страта горада адрэжа сталіцу ад узбярэжжа. Ад Міжземнага мора таксама будуць адрэзаныя расейскія вайсковыя базы.
![](https://i.c97.org/ai/621625/aux-1733485161-syria241206-kstk0.jpg.jpg)
Як паведамляе Reuters са спасылкай на афіцэра ўрадавага войска Сірыі, уначы расейскія ПКС разбурылі мост Рустан на шашы М5, галоўным маршруце ў Хомс, каб не даць паўстанцам выкарыстоўваць яго для прасоўвання.
Тым часам тысячы людзей ужо пакінулі Хомс праз боязь хуткага прасоўвання паўстанцаў.
Дзяржаўныя войскі амаль не супраціўляюцца паўстанцам. Удары наносіць толькі авіяцыя - у асноўным расейская, але аднымі ўдарамі з паветра спыніць наступленне не ўдаецца.
На відэа: калона паўстанцаў уваходзіць у мястэчка Тэр-Маэла за 3 км ад Хомса, яе вітаюць мясцовыя жыхары.