«Гэта сапраўдная ахілесава пята расейцаў»
17- 6.12.2024, 23:29
- 24,406
Генерал ЗША расказаў, што будзе з РФ пры ядзерным удары.
Былы камандзір Сухаземных войск ЗША ў Еўропе, генерал Бэн Ходжэс распавёў, што можа чакаць Расею ў выпадку гіпатэтычнага ядзернага ўдару з яе боку.
Сваім прагнозам ён падзяліўся ў інтэрв'ю Hromadske.ua. Генерал зазначыў, што Расея пастаўляе нафту і газ у Кітай і Індыю. Калі ў Крамлі пастанавілі выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць Украіны, то ЗША зробяць усё, каб расейцы не змаглі прадаваць за мяжу свае энэргарэсурсы.
«Адзіная прычына, чаму Расея дагэтуль можа працягваць гэтую вайну, - гэта грошы, якія Масква атрымлівае ад продажу нафты і газу Кітаю і Індыі. Гэта сапраўдная ахілесава пята расейцаў», - заявіў Ходжэс.
Разам з тым, са слоў генерала, выкарыстанне ядзернай зброі з боку Расеі зараз малаімавернае. У той самы час новай адміністрацыі ў Белым доме таксама трэба даць зразумець Крамлю: удары ядзернай зброяй па Украіне будуць мець самыя цяжкія наступствы для Расеі і яе эканомікі.
Акрамя таго ні Індыя, ні Кітай, якія з'яўляюцца атрымальнікамі расейскіх энэргарэсурсаў, супраць ядзернага ўдару, падкрэсліў Ходжэс.