Мянчанка паслізнулася на прыступцы свайго пад'езда і адсудзіла 11 000 рублёў
12- 6.12.2024, 18:46
- 7,416
Дзесяць дзён дзяўчына праляжала ў шпіталі.
У пачатку 2024-га мянчанка вярталася дадому, у шматпавярховік на вуліцы Адэскай. Яна спакойна прайшла шлях ад паркоўкі да пад'езда, і раптам паслізнулася на абледзянелых усходах. Падзенне было з наступствамі, піша Onliner.by.
Паводле заключэння медыкаў, мянчанка «атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў іншых аддзелаў галёнкі і закрытага аскольчатага пералому абедзвюх касцей правай галёнкі са зрушэннем абломкаў».
Дзесяць дзён дзяўчына праляжала ў шпіталі, перанесла аперацыю. А потым яшчэ больш за тры месяцы знаходзілася на амбулаторным лячэнні ў сваёй паліклініцы.
Калі гараджанка адчула сябе лепш, наважыла звярнуцца ў суд. За стан лесвіцы ж адказвае таварыства ўласнікаў, супрацоўнікі якога не паклапаціліся аб тым, каб апрацаваць паверхні супрацьгалалёднымі сродкамі.
Так, мянчанка прасіла суд спагнаць з адказчыка кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 20 000 рублёў, матэрыяльную шкоду ў суме 2874 рублёў (за пашкоджаныя рэчы), судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка ў суме 1650 рублёў, іншыя неабходныя выдаткі ў суме 55,34 рубля.
Вывучыўшы справу, суд Заводскага раёна пастанавіў спагнаць з адказчыка на карысць пазоўніцы:
Матэрыяльную шкоду на суму 1942,80 рубля; кампенсацыю маральнай шкоды - 8000 рублёў; судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка - 1000 рублёў; іншыя судовыя выдаткі ў суме 40 рублёў.
У задавальненні астатняй часткі патрабаванняў пазоўніку адмоўлена. З мянчанкі таксама быў спагнаны ў даход дзяржавы падатак у суме 45,56 рубля, з таварыства - у суме 217,14 рубля. Акрамя таго, з адказчыка на карысць пазоўніцы спагнаныя судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка ў судзе апеляцыйнай інстанцыі ў суме 400 рублёў.
Пастанова суда набыла законную моц.