19 студзеня 2025, Нядзеля, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія марскія дроны нанеслі ўдары па цэлях РФ у Крыме

11
Украінскія марскія дроны нанеслі ўдары па цэлях РФ у Крыме

ВМС Украіны паказалі відэа.

Марскія дроны ўдарылі па цэлях расейцаў у Крыме. Былі знішчаныя сістэмы назірання на захопленых газавых платформах на ўзбярэжжы.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Facebook камандзіра ВМС Украіны, віцэ-адмірала Аляксея Неіжпапы.

«Марскія беспілотнікі падраздзялення ВМС нанеслі дакладныя ўдары па расейскіх цэлях», – расказаў ён.

Паводле звестак ВМС Украіны, знішчаныя сістэмы назірання ворага, размешчаныя на захопленых газавых платформах ля ўзбярэжжа акупаванага Крыма.

«Паляванне на ворага ў Чорным моры прадаўжаецца. Акупанты не застануцца на нашай тэрыторыі – дастанем іх усюды», – адзначыў Неіжпапа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках