Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з канцлерам Аўстрыі
1- 8.12.2024, 10:42
- 2,034
Адной з тэм была энэргетычная бяспека Еўропы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рамках рабочага візіту ў Парыж сустрэўся з федэральным канцлерам Аўстрыі Карлам Негамерам. Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у Telegram у суботу, 7 снежня.
«Падзякаваў за падтрымку Украіны. Таксама абмеркавалі яе працяг у наступным годзе, а менавіта дапамогу нашай энэргетычнай сістэме зімой і абарону ўкраінцаў ад расейскага тэрору», - сказаў прэзідэнт Украіны.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Украіна разлічвае на прадаўжэнне дапамогі налета, прынамсі, у гуманітарным размінаванні, лячэнні і рэабілітацыі параненых цывільных, а таксама зацікаўленая ва ўдзеле аўстрыйскіх кампаній у аднаўленні краіны.
Канцлер Аўстрыі запэўніў у падаўжэнні дапамогі Украіне і падтрыманні санкцыйнага ціску на Расею. Зрэшты, адной з тэм, абмеркаваных падчас сустрэчы, была энэргетычная незалежнасць Еўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў.
Зяленскі і Негамер надалі асаблівую ўвагу крокам, якія варта зрабіць, каб прымусіць Расею да дасягнення працяглага і справядлівага міру.
Прэзідэнт таксама запрасіў Аўстрыю далучыцца да супольнай дэкларацыі G7 аб падтрымцы Украіны і ў будучым падпісаць двухбаковае пагадненне аб доўгатэрміновай падтрымцы.