Паўстанцы ўвайшлі ў будынак цэнтральнай тэлевізіі Сірыі
- 8.12.2024, 11:16
- 5,286
Каб абвясціць аб падзенні рэжыму Асада і перамозе рэвалюцыі.
Сірыйскія паўстанцы сёння, 8 снежня, увайшлі ў сталіцу краіны Дамаск, у якой не было ніякіх прыкмет размяшчэння ўрадавага войска. Дыктатар Башар аль-Асад на борце самалёта вылецеў з Дамаска ў невядомым кірунку.
Паўстанцы пачалі браць пад кантроль офісы дзяржаўных СМІ, каб «трансляваць аб’яву аб перамозе над Асадам».
Будынак цэнтральнай тэлевізіі Сірыі таксама знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.