Прэзідэнту Паўднёвай Карэі абвясцілі падазрэнне ў дзяржздрадзе
1- 8.12.2024, 11:34
- 3,134
Пракуроры расследуюць шматлікія абвінавачанні.
Прэзідэнту Паўднёвай Карэі Юн Сок Елю абвешчанае падазрэнне паводле абвінавачання ў дзяржаўнай здрадзе. Нагодай сталі шматлікія скаргі.
Аб гэтым паведамляе Yonhap News.
«Былі пададзеныя шматлікія скаргі, і ў адпаведнасці з працэсам вядзецца расследаванне», - сказаў Пак Се Хюн, які ўзначальвае спецыяльны штаб у расследаванні кароткачасовага абвяшчэння Ёлем ваеннага становішча на мінулым тыдні.
Ён дадаў, што пракуроры расследуюць абвінавачанні супраць Юна ў дзяржаўнай здрадзе і злоўжыванні ўладай.
3 снежня прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль абвясціў ваеннае становішча ў краіне. Праз увядзенне гэтага рэжыму ў краіне забаранілі палітычную дзейнасць, што справакавала палітычны крызіс у дзяржаве.
У той жа час ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі пратрымалася нядоўга. Яно скончылася праз шэсць гадзін. На фоне ўсеагульнага асуджэння прэзідэнт скасаваў пастанову аб увядзенні ваеннага становішча і нават папрасіў прабачэння за яе, але паліцыя пачала расследаванне супраць прэзідэнта Юн Сок Ёля.
Справа нават дайшла да пытання аб імпічменце прэзідэнта, але парламент Паўднёвай Карэі праваліў галасаванне за імпічмент прэзідэнту Юн Сок Ёлю. Праз гэта ў Паўднёвай Карэі пачаўся маштабны пратэст з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта.