25 студзеня 2025, Субота, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Курская вобласць стала могілкамі для расейскай тэхнікі

4
Forbes: Курская вобласць стала могілкамі для расейскай тэхнікі

Першая хваля разгрому РФ стала размінкай перад шоў.

Адрэзак Курскай вобласці плошчай прыкладна 10 квадратных кіламетраў стаў могілкамі для расейскай тэхнікі. Гэта прадвеснік катастрофы, якая набліжаецца для Крамля, бо яго наступ на Украіну пачынае слабець, піша Forbes.

Крыгсфоршэр, аператар беспілотнікаў брыгады марской пяхоты Украіны, падлічыў блізу 90 знішчаных і кінутых расейскіх транспартных сродкаў толькі на сваім адрэзку плошчай прыкладна 5 квадратных кіламетраў.

Гэта тэхніка на цэлую брыгаду. Украінскія страты на гэтым жа адрэзку былі значна меншыя: усяго блізу 20 адзінак.

Суадносіны страт на карысць Украіны 4:1 не з'яўляюцца нечым незвычайным. Фактычна, гэта толькі крыху вышэй, чым агульныя суадносіны страт 3:1 за ўсю вайну: 14 500 знішчаных расейскіх машын супраць 5 200 украінскіх.

Праз год пасля таго, як контрнаступ Украіны летам 2023 года спыніўся, а Расея пачала свой новы наступ, Курск стаў эпіцэнтрам баявых дзеянняў, хоць разлютаваныя баі працягваюцца таксама ля Часава Яра, Тарэцка, Ваўчанска, Курахава, Вуглядара і іншых гарадоў і пасёлкаў на ўсходзе Украіны.

«Размінка перад шоў»

Пуцін даў сваім сілам час да лютага для выцяснення сіл УСУ з Куршчыны, і не без прычыны. Расейскі рэжым чакае, што інаўгурацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 20 студзеня адкрые новую і нестабільную эру ў стасунках ЗША з Украінай.

Некаторыя з найбліжэйшых дарадцаў Трампа адкрыта пагарджалі Украінай. Калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў незалежнасць Украіны ў сваім допісе ў сацсетках 16 лістапада, мільярдэр Ілан Маск высмеяў Зяленскага за яго «пачуццё гумару».

Што б ні адбылося пасля 20 студзеня, Пуцін імкнецца да поўнага кантролю над расейскай тэрыторыяй, калі мяняецца палітычная сітуацыя. Таму Крэмль сабраў 60 000 расейскіх і паўночнакарэйскіх войскаў і найлепшыя ўзоры цяжкага ўзбраення ў Курскай вобласці - і пачаў кідаць іх у наступ.

Першая хваля расейскіх атак сутыкнулася з украінскімі мінамі, беспілотнікамі, танкамі і артылерыяй паблізу вёскі Зялёнага Шляху. Да канца лістапада напады замарудзіліся, але толькі для таго, каб падраздзяленні маглі атрымаць падмацаванне.

«Гэта толькі размінка перад шоў», - адзначыў Крыгсфаршэр 29 лістапада.

Другая хваля нападаў пачалася з суботы. Яна таксама была няўдалай. Каманда аператараў БПЛА Крыгсфаршэра заявіла, што падбіла 10 расейскіх машын.

Чалавечыя страты былі такімі ж значнымі. Штодня расейцы гублялі ад 1200 да 2000 вайскоўцаў забітымі і параненымі, што значна перавышае мабілізацыю прыкладна 30 000 вайскоўцаў штомесяц. Без паўночнакарэйскіх падмацаванняў расейскае войска скарачалася б на тысячы чалавек штотыдзень.

«Асабіста я ўважаю гэтыя поспехі па большай частцы правалам расейскага войска. Тое, як Расея выкарыстоўвае свае сілы, з'яўляецца нежыццяздольным», - напісаў аналітык Эндру Перпетуа.

Хоць цяжка прадказаць, калі і як расейскія палявыя войскі ў Курску і на ўсходзе Украіны пацярпяць крах, відавочна, што яны рухаюцца да гэтага.

Калі нешта і можа змяніць сітуацыю на карысць Расеі, то гэта будзе спыненне дапамогі ЗША Украіне. Кіеў спрабуе павялічыць набор вайскоўцаў, умацаваць абарону, рэфармаваць камандныя структуры і пашырыць вытворчасць узбраенняў.

Нягледзячы на гэтыя цяжкасці, украінцы маюць нагоду для аптымізму. Заходняя дапамога можа працягваць паступаць, хаця і на новых умовах. Тым часам расейцы працягваюць губляць рэсурсы, якія яны ўжо не здольныя аднавіць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках