18 студзеня 2025, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дамаску паўстанцы знеслі помнік бацьку сірыйскага дыктатара Хафезу Асаду

У Дамаску паўстанцы знеслі помнік бацьку сірыйскага дыктатара Хафезу Асаду

Раней аналагічную статую знеслі ў горадзе Хаме.

У Дамаску паўстанцы знеслі помнік Хафезу Асаду - папярэдняму сірыйскаму дыктатару і бацьку цяперашняга - Башара Асада - які раней спехам схаваўся ў невядомым кірунку.

Адпаведнае відэа было апублікаванае ў сеціве.

Да таго стала вядома, што аналагічны помнік Асаду-старэйшаму знеслі ў сірыйскім горадзе Хаме. А ўсё, што засталося ад статуі, паўстанцы доўга цягнулі па зямлі, прывязаным да аўтамабіляў.

Хафез Асад захапіў уладу ў Сірыі ў выніку ваеннага перавароту ў 1970 годзе і кіраваў аж да сваёй смерці ў 2000 годзе.

Затым да ўлады прыйшоў яго сын, Башар Асад, які кіраваў Сірыяй больш за два дзесяцігоддзі, пакуль яго рэжым не абрынуўся ў выніку ўзброенага паўстання ў лістападзе-снежні 2024 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках