Відэафакт: Украінскі спецназ уварваўся з тылу на пазіцыі расейцаў
3- 8.12.2024, 12:40
- 13,210
Акупантаў удалося заспець знянацку.
Сілы спецаперацый Украіны (ССА) уварваліся з тылу на пазіцыі РФ на фронце. Акупантаў удалося заспець знянацку.
Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый Украіны (ССА).
«На днях аператары 3-га палка ССА зачысцілі варожыя пазіцыі, замацаваліся і завялі туды дружалюбнае падраздзяленне Сіл бяспекі і абароны Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак вайскоўцаў, бой завязаўся, калі тактычная група ўварвалася на пазіцыі ворага.
«Аператары ССА знішчылі трох расейскіх вайскоўцаў, і яшчэ аднаго прымусілі здацца ў палон. Падчас спецыяльных дзеянняў, вораг спрабаваў з дронаў скідаць гранаты, аднак воіны ССА са стралковай зброі збілі чатыры расейскія дроны Mavic», - дадалі ў ССА.
Пасля паспяхова выкананага задання група адышла з адным параненым.