Reuters: Найбольш імаверна, што самалёт Асада збілі на падлёце да расейскай базы «Хмеймім»
- 8.12.2024, 12:48
- 36,770
Хутчэй за ўсё дыктатар загінуў.
Кіраўнік Сірыі Башар Асад, які ўцёк з Дамаска, можа быць мёртвым. Паводле звестак дзвюх крыніц Reuters, існуе вельмі высокая імавернасць таго, што Асад мог загінуць у авіякатастрофе.
Як мяркуецца, Асад пакінуў Дамаск на самалёце ў невядомым кірунку. Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (SOHR), які базуецца ў Вялікай Брытаніі, не выключыў, што прыватны самалёт, які вылецеў з аэрапорта Дамаска, перавозіў менавіта яго.
Паводле звестак Flightradar24, Іл-76 авіякампаніі Syrian Air а 4:55 паводле Дамаску вылецеў з аэрапорта горада. Спачатку ён накіроўваўся на ўсход, у бок Ірака, затым павярнуў у кірунку расейскай вайсковай базы «Хмеймім» на ўзбярэжжа. Не даляцеўшы да цэлі, борт здзейсніў рэзкі разварот, пасля чаго знік з радараў а 5:39.
Пры знікненні з радараў самалёт знаходзіўся на вышыні 500 м.
Reuters не ўдалося адразу ўстанавіць, хто знаходзіўся на борце. Дзве сірыйскія крыніцы заявілі, што існуе вельмі высокая імавернасць таго, што Асад знаходзіўся на гэтым борце і мог загінуць у авіякатастрофе. Чыннік у тым, што, паводле звестак сайта Flightradar, застаецца загадкай, чаму самалёт нечакана развярнуўся і знік з мапы. «Магчыма, ён знік з радараў, бо быў адключаны транспондэр (прымальнаперадавальная прылада, якая пасылае сігнал у адказ на прыняты сігнал. - Заўв. рэд.) быў адключаны, але я мяркую, што больш імаверна, што самалёт быў збіты», - паведаміла адна сірыйская крыніца, не ўдаючыся ў падрабязнасці.