23 студзеня 2025, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Грузіі абвінаваціла Расею ў выкарыстанні цітушак на пратэстах у Тбілісі

20
Прэзідэнтка Грузіі абвінаваціла Расею ў выкарыстанні цітушак на пратэстах у Тбілісі

Зурабішвілі апублікавала відэа з адным з нападаў.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі абвінаваціла Расею ў выкарыстанні цітушак на пратэстах у Тбілісі. Хлопцы спартыўнага целаскладу, паводле яе слоў, пераследуюць мірных жыхароў на вуліцах грузінскай сталіцы.

Яны нацэльваюцца на палітыкаў, журналістаў і публічных асоб і ўрываюцца ў офісы апазіцыі, дзе ладзяць пагромы. Пра гэта Зурабішвілі напісала ў сваім акаўнце ў сетцы X.

«Сёння ўвечары (твіт напісаны 7 снежня. – Рэд.) расейскі рэжым зноў узяўся за справу ў Тбілісі – пераследуе мірных жыхароў, якія ратуюцца ад тэрору, на вуліцах, нападае на палітыкаў, СМІ, дзеячаў мастацтва… Выломвае дзверы офісаў апазіцыі, каб правесці аблавы і збіць палітыкаў унутры», - адзначыла прэзідэнтка Грузіі.

Улічваючы, што кіроўную партыю ў Грузіі - «Грузінскую мару» - самі ж грузіны называюць прарасейскай, менавіта яна, відавочна, стала «рукамі» расейскага рэжыму ў гэтай краіне.

Зурабішвілі таксама апублікавала відэа з адным з нападаў.

Кадры зняты ў будынку, куды зайшла значная колькасць апранутых у чорнае мужчын з закрытымі тварамі. На лесвіцы яны акружаюць мужчыну і пачынаюць наносіць яму ўдары.

Праз імгненне мужчыну валяць з лесвіцы на падлогу, дзе некалькі маладзёнаў жорстка збіваюць яго, у тым ліку і нагамі.

Яшчэ адно відэа з цітушкамі апублікаваў грамадскі актывіст з Тбілісі Мікалай Леўшыц. З яго слоў, гэтыя кадры былі знятыя на відэарэгістратар.

На відэа - амаль тры дзясяткі мужчын з закрытымі тварамі, яны ўзброеныя тэлескапічнымі палкамі.

Грузінская паліцыя невядомым ніяк не перашкаджае. Праваахоўнікі абмежаваліся заявай аб распачынанні крымінальнай справы праз напад цітушак на журналістаў TV Pirveli.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках