Bild: Іл-76 з Асадам быў збіты праз 40 хвілін пасля ўзлёту
- 8.12.2024, 15:10
- 32,256
![Bild: Іл-76 з Асадам быў збіты праз 40 хвілін пасля ўзлёту](https://i.c97.org/ai/621841/aux-head-1733659575-20241208_samolet_asad_360.jpg)
Па ім была выпушчаная ракета з вайсковай базы.
У СМІ распаўсюджваецца версія, што самалёт Башара Асада быў збіты падчас уцёкаў з Дамаска, піша Bild.
Першапачаткова меркавалася, што Башар Асад вылецеў каля паўночы ў Абу-Дабі ці на расейскую базу. Цяпер з'явілася новая версія: Асад ляцеў не на прыватным самалёце, а на вайсковым Іл-76, і быў збіты праз 40 хвілін пасля ўзлёту.
Паводле звестак Flightradar24, самалёт вылецеў з Дамаска а 04:59 паводле мясцовага часу (01:59 UTC). Па шляху на паўночны захад ля горада Хомса Іл-76 раптоўна і імкліва страціў вышыню і знік з радараў у паветранай прасторы Лібана. Запіс палётных звестак скончыўся а 05:29 паводле мясцовага часу (02:29 UTC). Пункт прызначэння невядомы.
Прыкладна ў гэты час па самалёце Асада была выпушчаная ракета з вайсковай базы, на якой размешчаныя сістэмы СПА і якую сірыйскае войска нядаўна пакінула без бою.
Палётныя звесткі змяшчаюць прыкметы катастрофы - хуткую страту вышыні і хуткасці. Але пацвярджэнняў катастрофы ці інфармацыі аб тым, ці быў на борце самалёта Асад, пакуль няма.
![](https://i.c97.org/ai/621841/aux-1733659584-photo_2024-12-08_11-12-48.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/621841/aux-1733659584-photo_2024-12-08_11-12-48 (2).jpg)