18 студзеня 2025, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапаганда накінулася на Крэмль пасля ўцёкаў Асада

12
Z-прапаганда накінулася на Крэмль пасля ўцёкаў Асада

Некаторыя абвінавачваюць асабіста Пуціна.

Расейскае ТВ і Z-прапагандысты імкліва пераабуліся. Баевікоў, якія ўзялі ўладу ў Сірыі, перасталі называць тэрарыстамі, а Башара Асада і сірыйскае войска жорстка крытыкуюць

Яшчэ 7 снежня Першы канал называў сірыйскіх паўстанцаў "тэрарыстамі", але ўжо ў нядзелю гэтае слова знікла з лексікону прапагандыстаў, заўважыў «Можем объяснить». “Расея неаднаразова папярэджвала рэжым Асада, але ягонае войска раптоўна пачала страчваць уладу”, - гаворыцца ў сюжэце праграмы “Воскресное время”. Імклівую рэвалюцыю экспэрты Першага канала растлумачылі тым, што «сірыйскае войска расклалася”.

Уладзімір Салаўёў пераклаў усю адказнасць на звычайных сірыйцаў. "Браць на сябе адказнасць за жыццё народа, які не хоча на сябе гэтую адказнасць браць - гэта дзіўна", - паведаміў прапагандыст на канале "Расія 1".

Няўдачу расейскай палітыкі ў Сірыі зацята абмяркоўваюць у Z-каналах. Большасць аўтараў асцерагаюцца проста называць вінаватых і пішуць абцякальнымі фармулёўкамі, але з відавочнымі намёкамі:

“Загады на вывад [вайскоўцаў РФ з Сірыі] атрыманыя. Чарговы трыумф нікчэмнасці мудрага палітыка”.

“Будзе вельмі сумна, калі галоўным вынікам нашай дзесяцігадовай кампаніі ў Сірыі стане толькі тое, што Асада з сям'ёй эвакуавалі ў Маскву. З іншага боку адмоўны досвед – таксама досвед”.

“Добра, страцім базы ў Сірыі. Няхай так. Ну, што ўжо валасы рваць на галаве. Значыць на асноўным фронце будзе больш людзей і самалётаў. <...> Зразумела, са стратай баз у Сірыі, страцім і Афрыку”.

“Усё, што адбівалі ў т.л. з дапамогай расейцаў і канкрэтна “аркестра”, здадзена без бою за лічаныя гадзіны ў першасным сэнсе”.

“Здача Пальміры і Дэраа адбылася не таму, што скончыліся салдаты, яны проста не верылі ў сваю будучыню, і партрэт Башара Асада ўжо нічога не сімвалізаваў”.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках