Страшны сон Лукашэнкі
17- 9.12.2024, 15:03
- 13,552
Няма сумневаў, што беларускі дыктатар прымярае падзеі ў Сірыі на сябе.
Кадры з Дамаска, дзе радасны натоўп радуюцца зрынанню Башара Асада - сапраўдны кашмар для Лукашэнкі, піша чытач сайта Charter97.org:
- Няма сумневаў, што беларускі дыктатар праекуе падзеі ў Сірыі на сябе. Расея не змагла дапамагчы свайму самаму адданаму хаўрусніку сярод арабскіх краін. Уладзімір Пуцін занадта заграз ва Украіне, і надзеі Асада на выратавальныя крамлёўскія штыкі не апраўдаліся. Ці зможа Масква падтрымаць Лукашэнку ў выпадку небяспекі? Адказ не такі адназначны.
Лукашэнка, безумоўна, таксама баіцца паўтарэння лёсу сірыйскага дыктатара. Пратэсты 2020-га паказалі, наколькі народ ненавідзіць беларускага дыктатара. А пасля вітка масавых рэпрэсій, катаванняў і здзекаў, любові да самаабвешчанага сярод беларусаў ужо дакладна не дадалося. І няхай не ўводзіць у зман перфоманс са зборам подпісаў і “ўсенародным ухваленнем”.
Сіняпалы выдатна ведае сапраўдны кошт гэтага спектакля. Як і лічбам, намаляваным у пратаколах. Дарэчы, на апошніх “выбарах” у Сірыі Асад “набраў” 95% галасоў…