У РНБА раскрылі, што хавае Крэмль пра «Арэшнік»
6- 9.12.2024, 17:22
- 11,254
Размяшчэнне сістэмы ў Беларусі з'яўляецца чарговай прапагандысцкай "жахалкай".
Як піша кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка, адзін з двух пускаў ракетнай сістэмы "Арэшнік" быў няўдалым, і Пуцін гэта спрабуе схаваць.
Са слоў экспэрта, шоў з “Арэшнікам” у Беларусі - гэта чарговая жахалка, у эфектыўнасці якой Пуціна пераканалі Кірыенка і Патрушаў.
“Пакуль - гэта інфармацыйная гісторыя. Зрэшты, нават самае магчымае размяшчэнне "Арэшніка" там не павялічвае небяспеку для Украіны ці NАТО, як мінімум таму, што няма ніякай розніцы, будзе ляцець ён з "Капусцінага Яра" ці з Беларусі. Усе размовы пра меншы час падлёту - гэта страшылка для цывільных людзей Захаду і Украіны”, - сцвярджае Каваленка.
Таксама дадае, што для сістэм СРА такая рэч не адыграе ролі. Маўляў: гэтак жа як і было з “Кінжалам”, які ўпершыню ў гісторыі летась збіў Patriot.
Больш за тое: для размяшчэння давядзецца развязваць шэраг тэхнічных пытанняў.
“Галоўная мэта Расеі - падвышэнне ставак прапагандай страху супраць Захаду. Ядзерная зброя ў Беларусі інфармацыйна не спрацавала, “Арэшнік” выкарыстоўваецца як бурбалка ў адказ на дазвол біць заходняй дальнабойнай зброяй па РФ. А размяшчэнне ў Беларусі асабліва інфармацыйна будзе разганяцца пад “наратывам “Арэшніка” да межаў NАТО”, каб змяніць грамадскія настроі ў Еўропе. Пры гэтым Пуцін спрабуе схаваць, што адзін з двух пускаў “Арэшніка” ўжо быў няўдалым”, - паведаміў Каваленка.
Нагадаем, раней Лукашэнка папрасіў Пуціна паставіць на тэрыторыі Беларусі ракетную сістэму “Арэшнік”.