16 студзеня 2025, Чацвер, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крах рэжыму Асада з'яўляецца для Расеі значна горшай катастрофай, чым многія думаюць»

14
Крах рэжыму Асада з'яўляецца для Расеі значна горшай катастрофай, чым многія думаюць»

Геапалітычны ўплыў Крамля згортваецца на вачах.

Скіданне ў Сірыі рэжыму сям'і Асадаў – гэта яшчэ большая катастрофа для Расеі, чым здаецца на першы погляд. РФ страчвае ўплыў не толькі на Блізкім Усходзе, але і ў Афрыцы.

Пра гэта адкрыта піша расейскі прапагандыст Андрэй Мядзведзеў, паведамляе «Дыялог».

Ужо відавочна, што Расея страчвае дзве свае вайсковыя базы на тэрыторыі Сірыі – Хмеймім і Тартус. Турцыя ў якасці жэсту добрай волі дазволіла расейскім вайскоўцам эвакуявацца, аднак захаваць ваенную прысутнасць у краіне не ўяўляецца магчымым.

Крах Асада стаў для Расеі стратай не толькі Сірыі, але і Афрыкі.

«Са стратай базаў у Сірыі страцім і Афрыку. Хутчэй за ўсё. Вазіць грузы ў тую ж ЦАР або Малі стане амаль немагчыма. І гэта заадно азначае, што расейскі бізнэс будзе вымушаны знізіць прысутнасць у Афрыцы. Ну што ж, будзем асвойваць Сібір», – напісаў Мядзведзеў.

Ён мяркуе, што Расеі прыйшоў час «загарнуць сірыйскую старонку».

Блогер Tendar больш дэталёва расказаў, як гісторыя ў Сірыі адаб'ецца на расейскай прысутнасці ў Афрыцы.

«Крах рэжыму Асада з'яўляецца для Расеі значна горшай катастрофай, чым шмат хто думае… Як вядома, адна з “бізнэс-мадэляў” РФ заключаецца ў падтрымцы дыктатураў і рэжымаў па ўсім свеце, уключаючы Афрыку. Малі, Буркіна-Фасо, Нігер і ЦАР – гэта толькі некаторыя з іх. Расея нават самастойна распаліла грамадзянскую вайну ў Судане, пасля чаго наклала вета на мірныя ініцыятывы ў Радзе Бяспекі ААН. Вайна і пакуты – гэта добры бізнэс як для расейскай вайсковай прамысловасці, так і для сумна вядомай ПВК “Вагнер”. У абмен на падтрымку гэтых пагібельных рэжымаў у Афрыцы “вагнераўцы” атрымалі прамы кантроль над здабычай карысных выкапняў у рэгіёне, асабліва золата і крывавых алмазаў… Аднак з гледзішча лагістыкі Расея заўсёды спадзявалася на сірыйскія базы для перамяшчэння багацця і наймітаў… Большая частка аперацый у Афрыцы каардынавалася ў Хмейміме (базе ВКС РФ у Сірыі – рэд.). Без гэтай базы ўсе аперацыі ў Афрыцы практычна немагчымыя ці, прынамсі, значна больш затратныя. Гэтая “бізнэс-мадэль” магла квітнець толькі датуль, пакуль марыянетка Масквы – Башар Асад – знаходзілася ў Дамаску. А гэтаму, як мы ўжо ведаем, прыйшоў канец… Тое, што адбываецца, можа даць афрыканскаму народу, які пакутуе пад уладай дыктатараў і Масквы, шанец на вызваленне», – паведаміў эксперт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках