14 студзеня 2025, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO пра крах рэжыму Асада: Момант радасці

7
Генеральны сакратар NATO пра крах рэжыму Асада: Момант радасці
МАРК РУТЭ

РФ і Іран павінны падзяліць адказнасць за злачынствы, учыненыя супраць сірыйскага народу.

Крах рэжыму дыктатара Башара Асада з'яўляецца момантам радасці для Сірыі. Аднак гэта з'яўляецца і перыядам нявызначанасці для мясцовых і ўсяго рэгіёну.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, паведамляе Sky News.

Паводле ягоных словаў, Расея і Іран павінны падзяліць адказнасць за злачынствы, учыненыя супраць сірыйскага народу рэжымам Асада.

Ён сказаў, што гэтыя дзве краіны былі «галоўнымі спонсаркамі» рэжыму Асада. Але нягледзячы на гэта і Масква, і Тэгеран аказаліся «ненадзейнымі партнёрамі, якія адмовіліся ад Асада, калі ён перастаў быць ім карысным».

Рутэ таксама заявіў, што спадзяецца на мірную перадачу ўлады і інклюзіўны палітычны працэс пад кіраўніцтвам сірыйцаў.

«Мы спадзяемся на мірную перадачу ўлады і інклюзіўны палітычны працэс пад кіраўніцтвам сірыйцаў. Мы будзем уважліва сачыць за тым, як лідары паўстанцаў будуць паводзіць сябе падчас гэтага пераходу», – сказаў ён.

На думку генеральнага сакратара, новыя лідары Сірыі павінны падтрымліваць вяршэнства права, абараняць цывільнае насельніцтва і паважаць рэлігійныя меншасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках