18 студзеня 2025, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты

3
Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты
АНДРЭЙ САЛАВЕЙ

Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

Нападніка мазырскай «Славіі» Андрэя Салаўя і ягоную жонку Аксану судзілі паводле «народнага» артыкула – ч. 1 ст. 342. Паводле яго ў Беларусі пераследуюць за ўдзел у мірных мітынгах у 2020 годзе.

Які прысуд вынеслі футбалісту і ягонай жонцы, невядома, піша канал «Белае і Чорнае». Паводле звестак берасцейскай «Вясны», справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова 19 лістапада.

Салавей са жніўня, калі аднавіўся пасля цяжкай траўмы, не прапускаў матчаў у чэмпіянаце Беларусі, гэта значыць да суду ён не знаходзіўся пад вартай. Акрамя таго, ён выходзіў на поле і пасля паседжання суду: у матчах з «Гомелем» 24 лістапада і жодзінскім «Тарпеда» 1 снежня.

Андрэй Салавей нарадзіўся ў Бярозе, за кар'еру ён пагуляў у берасцейскім «Дынама», жодзінскім «Тарпеда», «Слоніме»-2017, гомельскім «Лакаматыве».

Найлепшы ў кар'еры сезон нападнік правёў у «Гомелі» ў 2021 годзе – тады ён нават быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі. Аднак пасля гэтага Салавей перайшоў у «Шахцёр», і кар'ера пайшла на спад. Потым быў кароткі легіянерскі перыяд у Казахстане і вяртанне ў Беларусь – у мазырскую «Славію». У сезоне ён забіў тры галы ў 15 матчах.

Пра Аксану Салавей вядома толькі тое, што яна, як і Андрэй, нарадзілася ў Бярозе. Пара пабралася шлюбам у 2019 годзе, да таго часу яны былі разам ужо пяць гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках